Як вайна адлюстроўваецца на жанчынах - Лабірынт

Як вайна адлюстроўваецца на жанчынах

Вайну прынята лічыць «мужчынскай» справай, якая ніяк не ўплывае на жыццё жанчын. Але гэта памылка. Па-першае, на сённяшні дзень у ваенных канфліктах удзельнічаюць шмат жанчын-вайскоўцаў. Па-другое, калі жанчыны застаюцца ў тыле, яны таксама падвяргаюцца вялізнай небяспецы і сур’ёзным нягодам.

Engin Akyurt / Unsplash

У 1995 годзе ў Пекіне, на чацвёртай Сусветнай канферэнцыі па становішчы жанчын, наступствы ваенных канфліктаў для жанчын былі вызначаны як адна з 12 найважнейшых праблемных галін, якія патрабуюць неадкладных дзеянняў. У 2000 годзе ААН прыняла рэзалюцыю 1325 па пытанні неадпаведнага ўплыву ваеннага канфлікту на дзяўчынак і жанчын. Арганізацыя заклікала дзяржавы забяспечыць больш актыўны ўдзел жанчын у прыняцці рашэнняў па ваенных пытаннях, а таксама прыняць спецыяльныя меры для абароны дзяўчынак і жанчын падчас канфліктаў.

Расказваем, як вайна ўплывае на жыццё жанчын.

Гвалт

ААН у сваёй рэзалюцыі адзначае, што падчас любых узброеных канфліктаў, выпадкі гвалту над жанчынамі — у тым ліку сэксуалізаванага характара — становіцца больш. Яно было масавым і падчас вайны на тэрыторыі былой Югаславіі, і падчас войн у Сірыі і Іраку. Таксама ААН удалося задакументаваць шмат выпадкаў згвалтаванняў у Афганістане.

Часам, бакі ўзброеных канфліктаў выкарыстоўваюць сістэматычныя згвалтаванні як тактыку вядзення вайны. Таксама яны здзяйсняюць і іншыя формы гвалту над жанчынамі. Сярод іх — забойствы, сэксуальная эксплуатацыя, прымусовая цяжарнасць альбо прымусовая стэрылізацыя.

У дакладзе UNICEF гаворыцца, што сэксуалізаваны гвалт падчас ваенных канфліктаў адрозніваецца асаблівай жорсткасцю і ён часта звязаны не з палавой цягай, а з жаданнем паказаць залежнасць і дамінаванне над ахвярай.

У 2019 годзе праблему згвалтаванняў падчас ваенных дзеянняў абмяркоўвалі ў Савеце Бяспекі ААН. Нямеччына падрыхтавала праект рэзалюцыі па скарачэнні колькасці выпадкаў гвалту. Яе прынялі большасцю галасоў — ад галасавання ўстрымаліся толькі Расія і Кітай. Але ў красавіку 2022 года спецыяльная прадстаўніца генеральнага сакратара ААН Праміла Патэн сказала, што ні адна рэзалюцыя так і не змагла абараніць жанчын на тэрыторыях канфліктаў.

Журналістка і актывістка Сьюзан Браўнмілер лічыць, што гэта — вынік зняважлівага стаўлення да жанчын у цэлым. Падчас вайны многія ўспрымаюць іх  толькі як пасіўных назіральнікаў, ці як маёмасць, пакінутую дома. Гэта гучыць па-варварску, але многія мужчыны сапраўды ставяцца да жанчын зняважліва. Асабліва калі ідзе вайна — у такой сітуацыі да знявагі дадаецца яшчэ і злосць, надзвычай ў дачыненні да жыхарак варожай дзяржавы.

Levi Meir Clancy / Unsplash

Акрамя таго, падчас узброеных канфліктаў у гарадах становіцца больш беспарадку, а праваахоўныя органы часта, альбо ўвогуле не дзейнічаюць, альбо не маюць магчымасці сачыць за ўсімі парушэннямі. А калі мужчыны ідуць на фронт, то дома застаюцца жанчыны, дзеці і старыя, яны часта фізічна не могуць супрацьстаяць марадзёрствам і нападам, якія можа ўчыняць армія іншай краіны.

Гвалт таксама адбываецца ўсярэдзіне супольнасцяў бежанцаў, ці ён можа здзяйсняцца староннімі людзьмі ў адносінах да бежанак. У дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя гаворыцца, што сярод тых, хто па моры бег з В’етнама ў 70-80-х, каля 39% жанчын былі выкрадзеныя або згвалтаваныя піратамі.

Апынуўшыся без жылля, у разлуцы з сям’ёй і блізкімі, жанчына становіцца асабліва прыступна.

Згвалтаванні могуць прывесці да фізічных траўм, парываў тканін, бясплоддзя і заражэння ЗППП і ВІЧ. Пры гэтым, ва ўмовах баявых дзеянняў, у людзей далёка не заўсёды ёсць магчымасць звярнуцца па медыцынскую дапамогу або зрабіць аборт. Пацярпелая можа сутыкнуцца  з сур’ёзнымі псіхалагічнымі праблемамі – дэпрэсіяй, суіцыдальнымі думкамі, трывогай і посттраўматычным стрэсавым засмучэннем.

Беднасць

Жанчыны, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў, ці нават у тыле, могуць апынуцца без сродкаў на існаванне. Многія арганізацыі прыпыняюць працу, і супрацоўніцы пазбаўляюцца даходу. Калі жанчына не працавала і яе забяспечваў мужчына, яна можа застацца без карміцеля. Калі  яна вырашае з’ехаць, яна аказваецца ў чужой краіне, часта без жытла і працы.

Часта падчас войнаў і гуманітарных катастроф жанчыны аказваюцца ў такой сітуацыі, што не могуць нават набыць гігіенічныя рэчы. Можа здацца, што гэта — не такая ўжо сур’ёзная праблема. Але насамрэч, шмат хто не можа хадзіць на працу ці вучыцца.

Трафікінг

Жанчын могуць захапіць у палон, утрымліваць у заложніках або сэксуальна эксплуатаваць. Падчас войнаў гэта адбываецца звычайна часцей, таму што законы мірнага часу перастаюць працаваць і злачынцы карыстаюцца беспакаранасцю.

Між тым, калі жанчына з’ехала з месца баявых дзеянняў і знаходзіцца ў чужой краіне, яе прасцей выкрасці — знаёмыя не заўсёды могуць ёй дапамагчы, а калі яна не ведае мовы, ёй будзе складана звярнуцца па дапамогу.

Таксама ў дакладзе UNICEF гаворыцца, што ўцякачкі часта аказваюцца ўцягнутыя ў прастытуцыю, таму што ім трэба любымі спосабамі зарабіць грошы і знайсці ежу, жыллё ці заступніцтва.

Людзі, якія купляюць сэкс-паслугі, альбо займаюцца трафікінгам, спецыяльна шукаюць тых, хто знаходзіцца ў адзіноце і ў адчайным становішчы — часта яны робяць выгляд, што хочуць дапамагчы жанчыне, а ў выніку здзяйсняюць над ёй гвалт.

Чым мы можам дапамагчы

Бясплатна, анлайн

Псіхалагічная дапамога

Нашы спецыялісты праводзяць індывідуальныя псіхалагічныя анлайн-кансультацыі для пацярпелых. Таксама мы арганізуем групы падтрамкі
Падаць заяўку
Кантакты, інструкцыі

Юрыдычная падтрымка

Мы працуем з 46 арганізацыямі па ўсім свеце. У 13 краінах у нас ёсць надзейныя адрасы і юрыдычныя кансультацыі, яшчэ для 27 краіны ідзе праца над інструкцыямі
Адкрыць інструкцыі
Бясплатна

Валанцёрская дапамога

У нас ёсць сетка валанцёраў, якія дапамогуць знайсці выхад, у якім бы лабірынце вы ні апынуліся
Знайсці валанцёрку