Як не стаць ахвярай эксплуатацыі ў чужой краіне - Лабірынт

Як не стаць ахвярай эксплуатацыі ў чужой краіне

Людзі, якім прыходзіцца пакідаць свае дамы падчас войнаў і гуманітарных катастроф, могуць сутыкнуцца з рызыкай нападаў, рабаванняў, сэксуальнай эксплуатацыі і іншых формаў гандлю людзьмі. У асаблівай небяспецы аказваюцца жанчыны і дзеці. Ні адна інструкцыя або збор правіл не дае гарантый бяспекі – у бяду можа патрапіць кожны чалавек. Але ёсць меры перасцярогі, якія можна зрабіць, каб знізіць рызыкі.

Etienne Boulanger / Unsplash

01. Не заставайцеся сам-насам з чужымі людзьмі

Злачынцы могуць выдаваць сябе за валанцёраў ці прадстаўнікоў улады. Нават калі чалавек кажа, што ён паліцыянт ці прадстаўнік, які дапамагае арганізацыі, будзьце пільнымі. Сустракайцеся з ім толькі ў людных месцах. Загадзя паведамляйце блізкім ці тым, каму вы давяраеце, аб сваіх планах і месцазнаходжанні. Калі ў вас ёсць смартфон, вы можаце трансляваць ім вашу геалакацыю.

02. Удакладняйце дадзеныя

Калі чалавек кажа вам, што ён паліцыянт або валанцёр, патрабуйце ў яго паказаць вам дакументы. Фатаграфуйце іх або перапісвайце асабістую інфармацыю. Не саромейцеся гэтага рабіць і не бойцеся. Калі чалавеку няма чаго хаваць і ён сапраўды жадае вам дапамагчы, ён не адмовіцца.

03. Правярайце ўсю інфармацыю

Калі чалавек кажа, што працуе ў якой-небудзь арганізацыі, пашукайце яе сайт у інтэрнэце, патэлефануйце па афіцыйным нумары і ўдакладніце, ці сапраўды ваш суразмоўца мае да яе дачыненне.

04. Давярайце сабе

Калі чалавек здаецца вам падазроным і настойліва прапануе дапамогу, не згаджайцеся — ветліва падзякуйце і пад любой маркай паспрабуйце адыйсці ад яго.

05. Нікому нічога не аддавайце

Заўсёды трымайце пры сабе свае дакументы і тэлефон. Калі вас просяць паказаць дакументы, паказвайце іх са сваіх рук і моцна трымайце. Калі чалавек прадстаўляецца валанцёрам і кажа, што яму трэба ўзяць ваш дакумент, каб аформіць білет, візу ці любыя дакументы, — не аддавайце яго.

Калі вы размаўляеце з паліцэйскім ці памежнікам, ён мае права папрасіць, каб вы далі яму дакументы. Пераканайцеся, што гэты чалавек — той, за каго сябе выдае. Паглядзіце яго дакументы, запішыце дадзеныя. Калі ён узяў ваша пасведчанне асобы, будзьце побач з ім. Прапануйце яму паглядзець на пасведчанне з вашых рук. Калі ён просіць яго, каб аформіць якія-небудзь дакументы, прапануйце яму ксеракопію.

06. Абараняйце дадзеныя ў тэлефоне

Калі чужы чалавек патрабуе, каб вы разблакавалі і паказалі яму тэлефон — не згаджайцеся. Загадзя абараніце тэлефон паролем, так, каб незнаёмец не мог яго разблакаваць.

Тое, што змяшчаецца ў вашым тэлефоне, могуць праверыць на мытні — у памежнікаў ёсць на гэта права. Лепш перанесці ўсю інфармацыю, якую вы хочаце засцерагчы, у воблачнае сховішча.

07. Правярайце вадзіцеля і гаспадароў кватэр

Калі ў вас ёсць дамоўленасць з малазнаёмым чалавекам аб тым, што ён кудысьці  адвязе  вас на машыне, суправодзіць вас,  ці прыме ў сябе дома, абавязкова папытаеце, каб ён загадзя даслаў вам сканы ці фатаграфіі сваіх дакументаў і кантактныя дадзеныя.

Усю набытыю інфармацыю перадайце сваякам, сябрам або любым правераным людзям, якія гатовы дапамагчы вам у выпадку небяспекі.

Таксама паведаміце ім, куды вы едзеце і як можна з вамі звязацца. Чым больш людзей вы паставіце ў вядомасць аб сваіх планах, тым лепей. Калі ў вас ёсць смартфон, транслюйце ім сваю геалакацыю ў рэжыме рэальнага часу.

08. Загадзя заручыцеся падтрымкай

Калі вы кудысьці едзеце або застаецеся дома ў малазнаёмага чалавека, дамаўляйцеся з сябрамі або з тым, каму давяраеце, аб тым, што вы будзеце на сувязі ў пэўны час. Прыдумайце кодавае слова ці фразу, якую вы скажаце ў выпадку, калі вам патрэбна будзе дапамога. Вывучыце на памяць ваш нумар тэлефона і нумар таго чалавека, з якім вы дамовіліся быць на сувязі.

Дамовіцеся з вашай даверанай асобай, што рабіць, калі вы не патэлефануеце ў абумоўлены час. Напрыклад, чалавек можа сам патэлефанаваць вам, звязацца з валанцёрамі, якім вы давяраеце, ці патэлефанаваць у паліцыю.

09. Вывучыце экстраныя нумары

Даведайцеся, як аператыўна звязацца з паліцыяй у краіне, дзе вы знаходзіцеся. Запомніце нумар. Тэлефануйце па ім у выпадку небяспекі.

На смартфонах iOs і Android ёсць функцыя экстранага выкліку, якая дапамагае хутка звязацца з даверанымі людзьмі. Вось як яе наладзіць:

Для iPhone:

  1. Перайдзіце ў настройкі. Абярыце «Экстранны выклік-SOS»;
  2. Націсніце на кнопку «Наладзіць кантакты на выпадак надзвычайнага становішча»;
  3. У раздзеле «Кантакты на выпадак надзвычайнага становішча» зазначце адзін або некалькі кантактаў сваякоў або давераных людзей, якія могуць атрымліваць апавяшчэнні аб экстранай сітуацыі.

Для Android:

  1. Перайдзіце ў настройкі. Абярыце «Карыстальнікі і ўліковыя запісы» (у некаторых версіях Android — проста «Карыстальнікі»).
  2. Абярыце «Дадзеныя для экстраных выпадкаў» і ўкажыце патрэбныя кантакты.

10. Не заставайцеся ў небяспечным месцы

Калі гаспадар дома, валанцёр ці вадзіцель спрабуе схіляць вас да любых падазроных дзеянняў, настойвае на чым-небудзь, — вам трэба пад любой падставай паспрабаваць пайсці ў бяспечнае месца і звязацца з валанцёрамі ці знаёмымі, якім вы давяраеце. Калі вы знаходзіцеся ў дарозе, можна сказаць, што вам трэба ў туалет, і патэлефануйце надзейнаму чалавеку, калі вас ніхто не будзе чуць.

Усё гэта патрэбна зрабіць неадкладна, калі чалавек прымушае вас уступіць з ім у сэксуальную сувязь, выканаць якую-небудзь працу ці аддаць яму дакументы ці рэчы.

11. Кааперуйцеся

Пастарайцеся не заставацца ў адзіноце. Збірайцеся ў невялікія групы з іншымі дзяўчатамі, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі. Шукайце жыллё разам, дамаўляйцеся паведамляць адзін аднаму аб сваіх планах. Калі ў вас ёсць знаёмыя мужчыны, якім вы давяраеце і якія могуць прыйсці на дапамогу, заручыцеся іх падтрымкай і заставайцеся з імі на сувязі.

12. Памятайце аб прысутнасці дзяцей

Калі з вамі маленькае дзіця, ён можа выпадкова выдаць злачынцам вашыя планы, асабістую інфармацыю або расказаць, пра што вы гаварылі з сябрамі і даверанымі асобамі. Пастарайцеся не абмяркоўваць пры дзецях свае планы або апаскі.

Чым мы можам дапамагчы

Бясплатна, анлайн

Псіхалагічная дапамога

Нашы спецыялісты праводзяць індывідуальныя псіхалагічныя анлайн-кансультацыі для пацярпелых. Таксама мы арганізуем групы падтрамкі
Падаць заяўку
Кантакты, інструкцыі

Юрыдычная падтрымка

Мы працуем з 46 арганізацыямі па ўсім свеце. У 13 краінах у нас ёсць надзейныя адрасы і юрыдычныя кансультацыі, яшчэ для 27 краіны ідзе праца над інструкцыямі
Адкрыць інструкцыі
Бясплатна

Валанцёрская дапамога

У нас ёсць сетка валанцёраў, якія дапамогуць знайсці выхад, у якім бы лабірынце вы ні апынуліся
Знайсці валанцёрку