Мы падрыхтавалi інструкцыі, рэкамендацыі і кантакты, якія могуць дапамагчы ў абранай вамі краіне і сытуацыі.
Калі вы церпіце ад хатняга або сэксуалізаванага гвалту, вам можа дапамагчы план па асабістай бяспецы, інструкцыя для пацярпелых ад хатняга гвалту і для пацярпелых ад сэксуалізаванага гвалту.
Таксама вы можаце пашукаць у інтэрнэце кантакты мясцовых спецыялізаваных дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, якія займаюцца абаронай пажылых людзей (іх кантакты можна знайсці ў інтэрнэце). Таксама можна паспрабаваць звярнуцца па дапамогу ў дабрачынныя і рэлігійныя арганізацыі.
Пры складанні інструкцый мы спадзяваліся на дапамогу валанцёраў і юрыстаў з розных краін. Калі нешта пайшло не так – вам не адказала арганізацыя, вы выявілі памылку або інструкцыі былі недастаткова дакладныя – раскажыце нам пра гэта. Напішыце на адрас: help@labirint.online