План па асабістай бяспецы – гэта спіс рэкамендацый, якія дапамогуць вам абараніць сябе і сваіх дзяцей.
Памятайце: калі вы сутыкнуліся з гвалтам, у гэтым няма вашай віны. Ужываць гвалт ці не – гэта заўсёды выбар агрэсара, і гэта не залежыць ад вас. Але ёсць меры, якія вы можаце прыняць, каб зрабіць сваё жыццё і жыццё вашых дзяцей больш бяспечным.
Калі вы падвяргаецеся гвалту з боку мужа, партнёра ці сваяка, можа спатрэбіцца шмат часу, каб прыняць якое-небудзь кардынальнае рашэнне, якое зменіць сітуацыю. Вось некалькі парад, як паклапаціцца аб асабістай бяспецы і абараніць сваіх дзяцей, пакуль вы абдумваеце варыянты дзеянняў.
Напрыклад, сябрам, каму-небудзь з родных або суседу; галоўнае, каб вы давяралі гэтаму чалавеку. Найлепей, каб гэта не быў хтось блізкі да агрэсара, таму што вам трэба давераная асоба, якая будзе гатова прыняць ваш бок. Разам прыдумайце сакрэтны код, які вы зможаце выкарастаць, как паклікаць на дапамогу. Напрыклад, можна дамовіцца, што ў выпадку небяспекі вы патэлефануеце і павесіце трубку або адправіце пустое паведамленне.
Хутчэй за ўсё, у вашым раёне ёсць мясцовыя дабрачынныя арганізацыі, якія змогуць дапамагчы вам так, каб агрэсар пра гэта, нават, не даведаўся. Калі вы шукаеце такую арганізацыю ў інтэрнэце, памятайце, што ваш партнёр ці сваяк можа адсочваць гісторыю пошуку. Старайцеся выкарыстоўваць кампутар, да якога ў агрэсара няма доступу, або чысціце гісторыю, калі завяршаеце працу.
Будзьце гатовыя патэлефанаваць, калі вам ці вашым дзецям будзе пагражаць небяспека. Калі вы не ведаеце мясцовай мовы, загадзя вывучыце фразы, якія патрэбны, каб папрасіць аб дапамозе і паведаміць аб сваім месцазнаходжанні.
Запісвайце інфармацыю аб кожным выпадку гвалту, адзначаючы час і дату, імёны магчымых сведкаў. Захоўвайце ўсе зневажальныя паведамленні ці пагрозы, якія дасылае вам гэты чалавек. Толькі пераканайцеся, што вы захоўваеце ўсю інфармацыю там, дзе ён не можа яе знайсці.
Калі ёсць магчымасць зрабіць гэта ўпотай, пачніце адкладаць грошы на выпадак, калі вам давядзецца экстранна пакінуць дом ці тое месца, дзе вы знаходзіцеся.
Зрабіце копіі ўсіх дакументаў (напрыклад, пашпартоў, пасведчанняў аб нараджэнні і аб шлюбе і інш.). Калі ёсць магчымасць, заверце гэтыя копіі юрыдычна. Захоўвайце іх у надзейным месцы або папрасіце чалавека, якому давяраеце, каб ён трымаў іх у сябе.
Калі адбываецца гвалт, паспрабуйце перамясціцца ў найбольш бяспечнае месца. Калі вы знаходзіцеся ў хаце ці кватэры, лепш быць там, дзе ёсць доступ да тэлефона ці магчымасць эвакуіравацца. Пазбягайце памяшканняў, дзе ёсць прадметы, якія агрэсар можа выкарыстоўваць як зброю: звычайна такіх шмат на кухні ці ў гаражы.
Навучыце дзяцей выклікаць па тэлефоне экстраныя службы і растлумачце, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі гэта трэба будзе зрабіць.
Адыход ад агрэсара можа быць небяспечным. Магчыма, гэты чалавек будзе спрабаваць вам перашкодзіць, захоча вярнуць кантроль над вамі і пачне праяўляць яшчэ большую жорсткасць. Важна, каб ён загадзя не здагадаўся, што вы збіраецеся адыйсці ад яго.
Пастарайцеся загадзя звязацца са спецыялізаванай арганізацыяй, якая дапамагае пацярпелым ад хатняга гвалту. Спецыялісты дапамогуць вам ацаніць вашыя магчымасці, скласці план дзеянняў і паклапаціцца аб бяспецы.
Падрыхтуйце аварыйную сумку ці заплечнік, калі ёсць магчымасць зрабіць гэта ўпотай ад агрэсара. Пакладзіце з сабой грошы, важныя дакументы (уключаючы пашпарт, засведчанне асобы, пасведчанні аб нараджэнні і аб шлюбе, дакументы на арэнду/іпатэку, правы кіроўцы), набор ключоў, адзенне, лекі, зарадныя прылады і лісток/нататнік з нумарамі экстраных тэлефонаў. Сумку можна захоўваць у сяброў ці знаёмых, якім вы давяраеце. Тады ў выпадку надзвычайнай сітуацыі вы зможаце хутка пакінуць хату, а потым забраць у іх рэчы.
Выбярыце бяспечны час для адыходу з дому з улікам распарадку дня вашага партнёра або сваяка. Сплануйце свой маршрут так, каб з ім не сустрэцца, прадумаўшы, калі і дзе ён будзе знаходзіцца.
Пастарайцеся загадзя знайсці месца, дзе вы зможаце спыніцца на некаторы час або застацца жыць. Гэта можа быць дом сябра або кагось з сям’і, каму вы давяраеце. Пераканайцеся, што агрэсар не ведае гэтага адраса. Таксама вы можаце пайсці ў прытулак ці крызісны цэнтр, калі такі ёсць у вашым населеным пункце.
Падумайце, як агрэсар можа вас знайсці. Важна прадугледзець усе спосабы. Напрыклад, калі вам здадецца, што ён мае доступ да вашага тэлефона ці паведамленняў, лепш скарыстацца тэлефонам надзейнага сябра ці знаёмага, каб спланаваць ад’езд і дамовіцца з тымі, хто будзе вам дапамагаць. Таксама лепей вычысціць з вашай інтэрнэт-гісторыі ўсе пошукавыя запыты, якія могуць вас выдаць ці проста здацца агрэсару падазронымі. Акрамя таго, варта адключыць геалакацыю на вашым тэлефоне.
Нават калі вы ўжо знаходзіцеся на адлегласці ад гэтага чалавека, прымайце меры, якія гарантуюць вам дадатковую бяспеку:
• Пастарайцеся як можна больш змяніць свой распарадак дня.
• Калі ў вас ёсць нейкія рэгулярныя сустрэчы ці заняткі, пра якія ведае агрэсар, зменіце час і месца іх правядзення.
• Змяніце маршруты перамяшчэння і віды транспарту, якімі вы карыстаецеся.
• Старайцеся не ізалявацца: заставайцеся на сувязі з сябрамі ці роднымі, якім давяраеце. Разам прыдумайце сакрэтны код, які вы зможаце выкарастаць, как паклікаць на дапамогу. Напрыклад, можна дамовіцца, што ў выпадку небяспекі вы патэлефануеце і павесіце трубку або адправіце пустое паведамленне. Магчыма, мае сэнс дзяліцца вашай геалакацыяй з даверанымі асобамі.
• Лепш пазбягаць тых месцаў, якія вы наведвалі разам з агрэсарам або аб наведванні якіх яму расказвалі.
• Калі ў вас ёсць дзіця, раскажыце пра тое, што здарылася, ў школе ці дзіцячым садку. Папярэдзьце настаўнікаў, выхавацеляў ці няню, хто будзе забіраць дзіця. Пераканайцеся, што яны нікуды не адпусцяць яго з іншым чалавекам і нікому не паведамяць ваш новы адрас ці нумар тэлефона.
• Часам, пра такую сітуацыю варта паведаміць вашага працадаўцу або калег, асабліва калі ёсць верагоднасць, што агрэсар можа паспрабаваць звязацца з імі ці знайсці вас на працоўным месцы.
• Калі ў вас пратэрмінавана рэгістрацыя ці вы знаходзіцеся ў краіне нелегальна, у вас могуць узнікнуць праблемы пры зносінах з праваахоўнымі органамі і медыцынскім персаналам. Таму, калі ў вас ёсць праблемы з міграцыйным статусам і прама зараз вашаму жыццю не пагражае небяспека, магчыма, лепш звярнуцца ў спецыялістычныя арганізацыі, якія працуюць з пацярпелымі ад гвалту, і тыя, што аказваюць дапамогу мігрантам і бежанцам (іх кантакты можна знайсці ў інтэрнэце).
• Калі вы звяртаецеся ў праваахоўныя органы ці медыцынскую установу, паспрабуйце захоўваць спакой і ў дэталях раскажыце пра тое, што з вамі здарылася.
• Пакажыце палицэйскім або медыкам усе цялесныя пашкоджанні, якія вы атрымалі, і апішыце матэрыяльныя страты, якія вам нанеслі.
• Калі агрэсар ужо раней ужываў гвалт у адносінах да вас, раскажыце падрабязна пра ўсе папярэднія выпадкі.
• Калі вы ведаеце, што ў агрэсара ёсць зброя, што ён раней ужываў гвалт у адносінах да іншых людзей ці жывёл, мае алкагольную ці наркатычную залежнасць, абавязкова паведамьце пра гэта.
• Пры размове з паліцыяй папрасіце, каб вам далі дакумент, які пацвярджае, што ў вас прынялі заяву. Запішыце прозвішча і імя паліцэйскіх, іх службовыя нумары тэлефонаў.
• Папрасіце паліцыю забяспечыць вашу бяспеку і забраць агрэсара ў аддзяленне паліцыі. Даведайцеся, ці можна атрымаць ордэр на ненабліжэнне агрэсара да пацярпелай, і як гэта зрабіць.
• Спытайце ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, што вам рабіць далей і як зафіксаваць цялесныя пашкоджанні. У некаторых краінах для гэтага недастаткова проста звярнуцца ў бальніцу або траўмапункт, трэба прайсці спецыяльную судова-медыцынскую экспертызу. У размове з урачом пакажыце ўсе цялесныя пашкоджанні і паведамьце пра балючыя адчуванні ўнутры цела. Падрабязна раскажыце, дзе, як і пры якіх абставінах вы атрымалі гэтыя пашкоджанні, кім яны былі нанесены. Атрымайце даведку аб тым, што вы звярталіся ў медыцынскую ўстанову наконт цялесных пашкоджанняў. Таксама самастойна зрабіце фота слядоў збіцця.
• Паспрабуйце звязацца з арганізацыяй, якая дапамагае пацярпелым ад хатняга гвалту, папрасіце, каб хтось з супрацоўнікаў пайшоў з вамі да доктара ці ў паліцыю (кантакты такіх арганізацый можна знайсці ў інтэрнэце).
Калі ў вас пратэрмінавана рэгістрацыя ці вы знаходзіцеся ў краіне нелегальна, у вас могуць узнікнуць праблемы пры зносінах з праваахоўнымі органамі і медыцынскім персаналам. Таму, калі ў вас ёсць праблемы з міграцыйным статусам і прама зараз вашаму жыццю не пагражае небяспека, магчыма, лепш звярнуцца ў спецыялістычныя арганізацыі, якія працуюць з пацярпелымі ад гвалту, і тыя, што аказваюць дапамогу мігрантам і бежанцам (іх кантакты можна знайсці ў інтэрнэце).
Памятайце, у сэксуалізаваным гвалце заўсёды вінаваты агрэсар, а не пацярпелая.
Калі вы сутыкнуліся з сэксуалізаваным гвалтам або рызыкуеце з ім сутыкнуцца, як мага хутчэй перамясціцеся ў бяспечнае месца і раскажыце пра тое, што адбылося, чалавеку, якому давяраеце.
Калі адбыўся сэксуалізаваны гвалт, не мыйце цела, валасы і вопратку. Зніміце яе і пакладзяце ў папяровы пакет. Таксама можна загарнуць адзенне ў газету ці тканіну, толькі не кладзіце ў пластыкавы або поліэтыленавы пакет.
Пасля згвалтавання вельмі важна як мага хутчэй прайсці медыцынскае абследаванне. Калі вы зробіце гэта адразу пасля здарэння, вынікі дапамогуць даказаць, што сэксуалізаваны гвалт сапраўды адбыўся. У некаторых краінах трэба праходзіць спецыяльную судова-медыцынскую экспертызу, атрымаць накіраванне на якую трэба ў праваахоўных органах. Калі вы вырашылі звязацца з адной з дабрачынных арганізацыі, удакладніце гэтае пытанне ў каардынатараў. Таксама інфармацыю можна знайсці ў інтэрнэце ці задаць пытанні паліцэйскім або медыкам.
Калі вам трэба пайсці ў праваахоўныя органы або медыцынскую ўстанову, лепш зрабіць гэта разам з чалавекам, які можа вас падтрымаць і на якога вы можаце разлічваць. Таксама можна пайсці разам з юрыстам.
На працягу 72 гадзін пасля здарэння (а лепш, на працягу першых чатырох гадзін) трэба звярнуцца ў спецыялізаваныя ўстановы для прафілактыкі ВІЧ і ІППШ, а таксама для атрымання экстранай кантрацэпцыі. Калі ў арганізацыі, куды вы звярнуліся, нельга атрымаць сродак экстранай кантрацэпцыі, яго варта купіць у аптэцы і прыняць згодна з інструкцыяй.
У некаторых краінах доступ да экстранай кантрацэпцыі можа быць абмежаваны. Удакладніце гэтае пытанне ў каардынатараў арганізацый, якія дапамагаюць пацярпелым ад гвалту. Таксама можна знайсці інфармацыю ў інтэрнэце ці задаць пытанне ў праваахоўных органах ці медыцынскай установе.
У размове з супрацоўнікамі праваахоўных органаў падрабязна апішыце тое, што з вамі адбылося, укажыце ў заяве месца і час здарэння, пералічыце ўсе магчымыя доказы, а таксама імёны і кантакты сведкаў, калі яны ёсць.
Пры скаладанні інструкцый нам дапамагалі валанцёры і юрысты. Калі нешта пайшло не так (напрыклад, вам не адказала якая-небудзь з арганізацый або вы выявілі памылку ці інструкцыі былі недастаткова дакладныя), раскажыце нам пра гэта.
Напішыце на адрас: help@labirint.online