Мы падрыхтавалi інструкцыі, рэкамендацыі і кантакты, якія могуць дапамагчы ў абранай вамі краіне і сытуацыі.
Памятайце: калі вы сутыкнуліся з гвалтам, у гэтым няма вашай віны. Ужываць гвалт ці не — гэта заўсёды выбар агрэсара, які не залежыць ад вас. Але ёсць крокі, якія вы можаце зрабіць, каб зрабіць сваё жыццё і жыццё вашых дзяцей больш бяспечным.
Калі вы жывяце з чалавекам, які ўжывае гвалт, ці плануеце сысці ад яго, ці ўжо сышлі, вам можа дапамагчы план па асабістай бяспецы — гэта спіс рэкамендацый, які дапаможа вам абараніць сябе і сваіх дзяцей.
Шэлтар — гэта бяспечнае месца, дзе можна атрымаць дапамогу, начлег і ежу, або спыніцца на некаторы час. Якую менавіта дапамогу могуць даць у тым ці іншым шэлтары — залежыць ад кожнай канкрэтнай арганізацыі.
На жаль, далёка не ва ўсіх краінах ёсць дзяржаўныя і некамерцыйныя крызісныя цэнтры/прытулкі/шэлтары, а нават там, дзе яны ёсць, якасць дапамогі і ўмовы для яе надання могуць моцна адрознівацца.
Таму ў залежнасці ад таго, дзе менавіта вы знаходзіцеся, сітуацыя можа моцна адрознівацца. Што трэба, каб атрымаць ад іх дапамогу або спыніцца ў шэлтары, лепш даведвацца непасрэдна ў саміх арганізацыях. Таксама можна паспрабаваць звярнуцца ў рэлігійныя і дабрачынныя арганізацыі.
Пры складанні інструкцый мы спадзяваліся на дапамогу валанцёраў і юрыстаў з розных краін. Калі нешта пайшло не так – вам не адказала арганізацыя, вы выявілі памылку або інструкцыі былі недастаткова дакладныя – раскажыце нам пра гэта. Напішыце на адрас: help@labirint.online