Мы падрыхтавалi інструкцыі, рэкамендацыі і кантакты, якія могуць дапамагчы ў абранай вамі краіне і сытуацыі.
Звычайна пад «гандлем людзьмі» маюць на ўвазе працэс, калі хтосьці трапляе ў эксплуатацыю да іншага чалавека, які атрымлівае ад гэтага эканамічную выгаду. Гэта — адна з формаў гвалту, і часцей за ўсё, як і іншыя формы, яна ўжываецца да жанчын і дзяцей.
Часцей за ўсё эксплуатацыя бывае працоўная і сэксуалізаваная. Вось асноўныя формы эксплуатацыі, якія сустракаюцца ў сучасным свеце:
— Куды звярнуцца па дапамогу, калі я пацярпела ад эксплуатацыі?
Вы можаце звярнуцца ў праваахоўныя органы з заявай пра злачынства, і вам павінны будуць дапамагчы.
На сёння існуе пратакол аб папярэджанні і спыненні гандлю людзьмі. Ён мае на ўвазе, што эксплуатацыя — гэта злачынства, якое мусіць быць пакарана. Пратакол дапаўняе Канвенцыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Удзельнікамі арганізацыі з’яўляюцца 190 дзяржаў — гэта значыць, што яны павінны крыміналізаваць гандаль людзьмі і абараніць пацярпелых.
Яшчэ вы можаце пашукаць у інтэрнэце кантакты мясцовых спецыялізаваных дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, якія займаюцца абаронай ад эксплуатацыі (іх кантакты можна знайсці ў інтэрнэце), а таксама можна паспрабаваць звярнуцца ў мясцовыя дабрачынныя і рэлігійныя арганізацыі.
— Што рабіць, калі я не ведаю мовы?
Калі вам трэба папрасіць дапамогі, але вы не ведаеце мясцовай мовы, вы можаце адчуць сябе яшчэ больш уразліва. Пастарайцеся загадзя вывучыць фразы, патрэбныя, каб папрасіць дапамогі і паведаміць пра сваё месцазнаходжанне. Напрыклад: «Мяне зваць …. Я пацярпела ад трафікінга. Мне патрэбна дапамога. Прыязджайце па адрасе….».
У некаторых краінах вы можаце папрасіць паліцыю ці лекараў, каб вам падалі перакладчыка. Таксама вы можаце загадзя перакласці патрэбныя вам фразы ў Google Translate і захаваць іх ці запісаць. Напрыклад: «Мне патрэбна дапамога. Я не размаўляю па-англійску (ці на іншай мове, у залежнасці ад краіны). Ці можна паклікаць перакладчыка?».
— Калі ў мяне праблемы з міграцыйнымі дакументамі (напрыклад, пратэрмінаваная рэгістрацыя), калі я была ўцягнутая ў незаконныя спалучаныя з эксплуатацыяй віды дзейнасці, ці бяспечна выклікаць паліцыю?
Калі ў вас пратэрмінаваная рэгістрацыя ці вы знаходзіцеся ў краіне нелегальна, праблемы могуць узнікнуць. Таксама пацярпелыя ад гандлю людзьмі часта падпадаюць пад арышт, затрыманне, абвінавачванне і нават крымінальны пераслед за парушэнні закона, такія як незаконны ўезд у краіну, нелегальная праца ці заняцце прастытуцыяй.
Пры гэтым існуюць міжнародныя стандарты, паводле якіх людзі, што пацярпелі ад эксплуатацыі, не павінны падпадаць пад судовы пераслед за парушэнне іміграцыйнага заканадаўства або за дзейнасць, у якую яны былі ўцягнутыя як прадмет гандлю. Але гэтыя стандарты не заўсёды выконваюцца.
Таму, калі вы маеце праблемы з міграцыйным статусам і сітуацыя з гвалтам не пагражае вашаму жыццю проста цяпер, бяспечней будзе звярнуцца ў арганізацыі, якія дапамагаюць пацярпелым ад гвалту, а таксама ў арганізацыі, якія дапамагаюць мігрантам і ўцекачам (іх можна знайсці ў інтэрнэце). Таксама можна паспрабаваць звярнуцца па дапамогу ў дабрачынныя і рэлігійныя арганізацыі.
Вам таксама можа быць карысная памятка пра тое, як мінімізаваць уласныя рызыкі патрапіць у эксплуатацыю.
Пры складанні інструкцый мы спадзяваліся на дапамогу валанцёраў і юрыстаў з розных краін. Калі нешта пайшло не так – вам не адказала арганізацыя, вы выявілі памылку або інструкцыі былі недастаткова дакладныя – раскажыце нам пра гэта. Напішыце на адрас: help@labirint.online