Мы падрыхтавалi інструкцыі, рэкамендацыі і кантакты, якія могуць дапамагчы ў абранай вамі краіне і сытуацыі.
Булінг — гэта паўторныя агрэсіўныя паводзіны, калі адзін чалавек (або група людзей) наўмысна запалохвае, абражае або прымушае іншага з намерам прычыніць яму фізічны або эмацыйны боль. Акты здзекаў могуць быць фізічнымі ці слоўнымі.
У большасці краін няма адмысловага складу злачынства, звязанага з булінгам. Аднак дзеянні, у якіх звычайна выяўляецца булінг, могуць падпадаць пад крымінальную адказнасць (напрыклад, нанясенне цялесных пашкоджанняў, пагрозы, пераслед і г.д.). Таму, калі ў выніку цкавання пацярпелі вы ці ваша маёмасць або калі крыўднікі прамаўлялі або дасылалі вам прамыя пагрозы, вы можаце звярнуцца ў паліцыю.
Калі вы сутыкнуліся з булінгам і цкаваннем, вы можаце звярнуцца па псіхалагічную дапамогу па гэтай спасылцы.
Пры складанні інструкцый мы спадзяваліся на дапамогу валанцёраў і юрыстаў з розных краін. Калі нешта пайшло не так – вам не адказала арганізацыя, вы выявілі памылку або інструкцыі былі недастаткова дакладныя – раскажыце нам пра гэта. Напішыце на адрас: help@labirint.online